27 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М1 з цемры напярэймы аўтамабілю выскачыў лось

12

Кіроўца пазбегнуў сутыкнення дзякуючы добрай рэакцыі.

Аварыі з жывёламі на хуткасных трасах здараюцца нярэдка і могуць прывесці да самых сур'ёзных наступстваў. Горш за ўсё тое, што, як правіла, у кіроўцы практычна не застаецца часу зрэагаваць на жывёлу, што раптам з'явілася на дарозе. Асабліва калі гэта адбываецца ў цёмны час дня. Уратуе хіба што незвычайная рэакцыя.

Са слоў чытача сайта onliner.by, чарговы інцыдэнт адбыўся 25 ліпеня а 22:45 на трасе M1 (Берасце - Менск - мяжа Расеі) паміж Дзяржынскам і «Дзядавай карчмой». «Чарговы лось на дарозе. Хуткасць аўтамабіля - 135 км/г», - адзначыў аўтар відэа.

Лось з'явіўся з боку правай абочыны перад аўтамабілем, які на вялікай хуткасці якраз перастройваўся ў крайнюю правую паласу. Кіроўца паспеў выканаць манеўр і пазбегнуць сутыкнення.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках