26 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр упершыню з сакавіка перавысіў 60 расейскіх рублёў

3
Даляр упершыню з сакавіка перавысіў 60 расейскіх рублёў

Даляр і еўра прадаўжаюць рост на Маскоўскай біржы ў аўторак: даляр упершыню з 20 сакавіка вырас вышэй за 60 рублёў.

Курс еўра таксама абнаўляе максімум больш чым за чатыры месяцы, склаўшы 66,31 рубля. Бівалютны кошык вырас на 21 капейку, да 62,795 рубля. Даляр быў з раніцы на 1,14 рубля вышэй дзейнага афіцыйнага курсу, еўра - на 1,23 рубля вышэй за афіцыйны курс.

Рубель таннее на фоне падзення коштаў нафты і негатыўнага настрою на фондавых рынках, паведамляе «Интерфакс». Ф'ючэрс на нафту Brent на верасень каштуе 53,05 даляра за барэль (-0,8% і -2,1% напярэдадні), кошт WTI складае 47,17 даляра за барэль (-0,5%).

Аналітыкі таксама кажуць аб узмацненні нявызначанасці на фоне бачнага запаволення эканомікі Кітая, а таксама падзення на рынках сыравіны як пра асноўную прычыну пагаршэння рынкавага настрою. У панядзелак, 27 ліпеня, фондавы рынак КНР, другой па велічыні краіне - спажыўцу паліва ў свеце, знізіўся на 8,5%.

Кошт нафты абрынуўся да паўгадавых мінімумаў на фоне лішку прапановы на сусветным рынку, звязанага з ростам здабычы нафтаздабыўнымі краінамі, а таксама павелічэннем запасаў нафты ў ЗША. Паводле звестак нафтасервіснай кампаніі Baker Hughes, колькасць нафтавых буравых установак у ЗША на мінулым тыдні вырасла на 21, трэцім разам за апошні месяц, дасягнуўшы 659 адзінак. Гэта сведчыць аб тым, што вытворцы працягваюць нарошчваць здабычу нафты, нягледзячы на яе празмернасць на сусветным рынку.

Экспэрты АПЕК мяркуюць, што існае падзенне коштаў нафты будзе кароткатэрміновым. Таму малаверагодна, што нафтавы картэль пачне дзейнічаць, нават калі кошт барэля нафты Brent апусціцца ніжэй за 50 даляраў.

Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі, гэтак жа як і ў эканамічных установах, сочаць за дынамікай коштаў нафты і не ўважаюць мэтазгодным «рабіць паспешлівыя высновы на аснове кароткатэрміновых звестак».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках