29 красавiка 2024, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада падтрымае стварэнне трыбунала ААН аб катастрофе «Боінга»

1
Канада падтрымае стварэнне трыбунала ААН аб катастрофе «Боінга»

Канадскія ўлады падтрымліваюць ініцыятыву стварэння міжнароднага трыбунала для пакарання вінаватых у катастрофе авіялайнера рэйса МН17 над Данбасам.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «День» распавёў амбасадар Канады ва Украіне Раман Вашчук.

«Мы цалкам падтрымліваем стварэнне гэтага трыбунала, так як прапаноўваюць Нідэрланды», - сказаў дыпламат, нагадаўшы, што ў гэтым тэракце загінуў адзін грамадзянін Канады і жыхар Канады.

Са слоў Вашчука, улады Канады «гатовыя цалкам падтрымаць» ідэю міжнароднага трыбунала, «калі трэба - маральна і матэрыяльна», а таксама ў рамках ААН лабіяваць «менавіта такую пастанову».

«Мы непрыемна здзіўленыя негатыўным стаўленнем Расеі да гэтай прапановы», - адзначыў ён, выказаўшы здагадку, што яно абумоўленае пачуццём віны ў расейскай эліце. «Але ўсё ж справядлівасць павінна ў гэтай справе перамагчы», - рэзюмаваў пасол.

Праект рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала аб катастрофе малайзійскага авіялайнера рэйса MH17, унесены раней Малайзіяй, будзе разгледжаны Радай Бяспекі ААН 29 ліпеня. Учора, 27 ліпеня, сталы прадстаўнік РФ пры арганізацыі Віталь Чуркін заявіў, што Расея прагаласуе супраць такога праекта. Тыднем раней Масква падала ў Радзе Бяспекі ААН уласны варыянт праекта рэзалюцыі, а прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў прапанаваную Малайзіяй рэзалюцыю «заўчаснай і контрпрадуктыўнай».

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажа і 283 пасажыры. Ніхто з іх не выжыў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках