27 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асфальтавыя дарогі ў ЗША хочуць замяніць на пластыкавыя

19

Нідэрландская кампанія VolkerWessels прапанавала замяніць зношаныя асфальтавыя дарогі ў ЗША на пластыкавыя PlasticRoad.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Discovery News, піша Lenta.ru.

Кампанія прапануе замяніць старыя бетонавыя і асфальтавыя пакрыцці на дарогах перапрацаваным пластыкам. Паводле даследаванняў фірмы, іх пакрыццё будзе ў тры разы больш устойлівым чым класічныя аналагі і здольным вытрымліваць перапады тэмператур у інтэрвале ад мінус 40 да плюс 80 градусаў па Цэльсіі.

PlasticRoad таксама забяспечвае, на думку праекціроўшчыкаў, шэраг інавацыйных магчымасцяў. Сярод іх - модульная зборка, падагрэў дарожнага палатна, а таксама бясшумнасць пры перамяшчэнні па такім пакрыцці аўтатранспартных сродкаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках