26 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Лябедзька можа падзяліць адказнасць за фальсіфікацыю «выбараў» з Ярмошынай

13
Максім Вінярскі: Лябедзька можа падзяліць адказнасць за фальсіфікацыю «выбараў» з Ярмошынай
Максім Вінярскі

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі павінен знайсці ў сабе сілы зняць сваю кандыдатуру з «прэзідэнцкіх выбараў».

Пра гэта заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі ў інтэрв'ю charter97.org.

- Учора Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, агучыла ягоны зварот, у якім, з яе слоў, гаворыцца пра тое, што «ўдзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў». Таксама прагучаў заклік да тых, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, «напісаць сваё пасланне ў бюлетэні, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму». Ці падтрымліваеце вы гэтыя прапановы?

- Прапанаваную тактыку напісання чаго-небудзь на бюлетэнях я ўважаю за нелагічную і памылковую. Яна заклікае людзей не супрацьстаяць уладам, а падпарадкавацца ім «трымаючы дулю ў кішэні». Гэта вельмі слабы крок. Я не хачу пакрыўдзіць ні Марыну Адамовіч, ні Мікалая Статкевіча, чыя мужнасць не патрабуе доказаў. Але я памятаю, што людзей, сярод якіх шмат маіх сяброў, збіралі ў ініцыятыўную групу, кажучы «Альбо рэгістрацыя Статкевіча, альбо байкот». Таму нельга адводзіць людзей ад супрацьстаяння гэтай уладзе, ад барацьбы.

- Некаторыя іншыя прадстаўнікі апазіцыі ўсё яшчэ збіраюцца ўзяць удзел у выбарчым фарсе...

- Я мяркую, што адзінай разумнай моцнай стратэгіяй можа быць толькі байкот «выбараў», асабліва з улікам таго, што ніхто з так званых кандыдатаў не рыхтуе акцый пратэсту, не заклікае выходзіць на Плошчу. Дыктатуру не перамагчы «выбарамі».

Я вельмі спадзяюся, што за час, які застаўся да выбарчага фарсу, Анатоль Лябедзька знойдзе ў сабе сілы для таго, каб адмовіцца ад удзелу ў ім. У адваротным выпадку ягоны імідж вельмі моцна пацерпіць у вачах тых, хто ўвесь гэты час уважаў яго за патрыёта і дэмакрата. Анатоль Лябедзька можа падзяліць адказнасць за фальсіфікацыю «выбараў» з Ярмошынай, калі не здымецца з «выбараў» або калі ў яго няма нейкага нікому невядомага сакрэтнага плана.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках