26 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA сфатаграфавала зваротны бок Сонца

16

Здымак «афарбаванага» у сіні колер Сонца быў атрыманы з дапамогай набору тэлескопаў Extreme Ultraviolet Imager.

Тэлескопы ўсталяваныя на борце Ahead - аднаго з двух касмічных апаратаў місіі NASA STEREO (Solar TErrestrial RElations Observatory). Інструменты Ahead фіксуюць святло найбліжэйшай да нас зоркі з даўжынямі хваляў, нябачных для чалавечага вока, паведамляе «Вакол святла».

Місія STEREO была запушчаная ў кастрычніку 2006 года. Дзве амаль ідэнтычных абсерваторыі рухаюцца вакол Сонца на арбітах, блізкіх да арбіты Зямлі. Пры гэтым касмічны апарат Behind адстае ад нашай планеты, а Ahead, насупраць, яе абганяе. Так мы можам бачыць не толькі звернуты ў пэўны момант да нас, але і процілеглы (як на фота) бок нашай зоркі. Магчымасць назіраць Сонца адначасова з двух розных пунктаў забяспечвае стэрэаскапічны эфект, які дазваляе атрымліваць трохмерныя выявы сонечнай актыўнасці, дапамагае вывучаць каранальные выкіды масы, прагназаваць абурэнні магнітнага поля Зямлі, дакладней вызначаць межы Сонечнай сістэмы і многае іншае.

На адваротным баку Сонца Ahead (або STEREO-A) быў з 24 сакавіка. Аднак першыя выявы больш чым за тры месяцы былі атрыманыя толькі нядаўна. Хоць зорка закрывала сабой Ahead ад Зямлі толькі некалькі дзён, касмічны апарат увесь гэты час знаходзіўся даволі блізка да дзённага свяціла, што перашкаджала перадачы звестак у бяспечным рэжыме.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках