Пятро Парашэнка: Украіне ад Захаду патрэбна толькі салідарнасць
1- 29.07.2015, 10:14
- 5,730
Спробы заклікаць Пуціна да мірнага дыялогу, пазбягаючы рашучых крокаў робяць Захад наступнай пасля Украіны мішэнню для агрэсара.
Пра гэта заявіў Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю The Wall Street Journal, піша «Обозреватель».
З яго слоў, у сітуацыі, што цяпер склалася, сістэма глабальнай бяспекі дала збой і не можа працаваць далей у ранейшым рэжыме. «Калі мы не спынім агрэсара, гэта азначае, што глабальнай бяспекі не існуе. У любы час, любы самалёт ці падводная лодка можа нанесці ракетны ўдар, у тым ліку і па ЗША», - сказаў Парашэнка.
«Мы не патрабуем, каб брытанскія, амерыканскія ці французскія жаўнеры прыходзілі сюды (ва Украіну) і змагаліся за нас. Мы робім гэта самі, заплаціўшы самы страшны кошт (у гэты момант яго голас ламаецца) - жыццё маіх жаўнераў. Нам патрэбна толькі салідарнасць» - сказаў прэзідэнт Украіны.