Міліцыя забрала ў актывіста з Бярозы кампутар і прынтэр
- 29.07.2015, 12:41
- 3,848
У кватэры актывіста з Бярозаўкі Лідскага раёна Вітольда Ашуркі 28 ліпеня прайшоў ператрус.
Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».
Супрацоўнікі Следчага камітэта і міліцыянты канфіскавалі кампутар, прынтэр і флэшку актывіста. З ягоных слоў, падставай для ператрусу стаў флэш-моб, які незадоўга да гэтага наладзілі ў Бярозе невядомыя.