27 красавiка 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальнаму, Каспараву, Яшыну і Удальцову пагражаюць крымінальнай справай

Навальнаму, Каспараву, Яшыну і Удальцову пагражаюць крымінальнай справай
СЯРГЕЙ УДАЛЬЦОЎ (ЗЛЕВА) і АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Адвакат, што абараняе Поткіна ў судзе, расказаў пра следчыя дзеянні ў Казахстане паводле адной са спраў супраць ягонага падабароннага.

У мясцовых апазіцыянераў правялі ператрусы, іх дапыталі

Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны, сябра палітрады партыі ПАРНАС Ілля Яшын, апазіцыянер Гары Каспараў і лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў могуць стаць фігурантамі крымінальнай справы ў дачыненні да нацыяналіста Аляксандра Бялова (Поткіна). Пра гэта стала вядома пасля ператрусаў у лідараў казахскай апазіцыі.

Адвакат Іван Міронаў, які абараняе Поткіна ў судзе, расказаў «Дождю» пра следчыя дзеянні ў Казахстане паводле адной са спраў супраць ягонага падабароннага. У мясцовых апазіцыянераў правялі ператрусы, іх дапыталі.

У выніку следчыя атрымалі звесткі, паводле якіх лідары казахскай апазіцыі былі знаёмыя з Навальным, Удальцовым, Яшыным і Каспаравым. СК правярае версію пра тое, што Бялоў мог быць паміж імі пасярэднікам.

Таксама адвакат паведаміў, што следчыя дзеянні хутчэй за ўсё праводзіліся для таго, каб «не развальвалася» распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Бялова паводле арт. 282 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці). «Каб не закрываць справу, следчым тэрмінова трэба знайсці звесткі, што меркаванае злачынства было ўчыненае групай асобаў, што зробіць артыкул больш цяжкім. З гэтым і звязаныя нядаўнія ператрусы і допыты ў Казахстане», - цытуе gazeta.ru абаронцы Поткіна.

Міронаў падкрэсліў, што ў справе Бялова магчыма з'яўленне новага эпізоду, звязанага з выбухам на шахце «Распадская» ў Кемераўскай вобласці ў 2010 годзе. «Праваахоўнікі мяркуюць, што да арганізацыі беспарадкаў, якія адбыліся пасля гэтай трагедыі, мог быць датычны мой кліент», - адзначыў адвакат.

Выбухі на шахце «Распадская» прагрымелі 8-9 траўня 2010 года. Пасля аварыі ў Міжрэчанску Кемераўскай вобласці пачаліся шахцёрскія хваляванні, якія даволі жорстка былі здушаны АМАПам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках