Маліну з Беларусі не пусцілі ў Расею
8- 29.07.2015, 15:22
- 12,792
Спецыялістамі аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю Рассельгаснагляду на расейска-беларускай мяжы не была прапушчаная партыя свежай маліны.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.
Паўтоны маліны не дазволілі завезці праз высокую фітасанітарную рызыку і адсутнасць фітасанітарнага сертыфікату, які сведчыць пра паходжанне падкаранціннай прадукцыі і адсутнасць каранцінных для Расейскай Федэрацыі аб'ектаў.
Прадукцыя прызначалася для рэалізацыі на рынках Санкт-Пецярбурга.
Груз вернуты на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.