Латвія пачала перамовы з ЗША аб размяшчэнні цяжкай вайсковай тэхнікі
2- 29.07.2015, 19:25
- 22,372
Амерыканская тэхніка можа з'явіцца ў Латвіі напрыканцы года.
Латвія пачала афіцыйныя перамовы з ЗША аб размяшчэнні цяжкай вайсковай тэхнікі на Адажскай базе. Як паведаміла кіраўнік аддзела прэсы Мінабароны Анэта Гнезе, пакуль не вядома, колькі і якая тэхніка будзе размешчаная ў Латвіі, як і тое, колькі сродкаў спатрэбіцца для яе дыслакацыі, піша rus.DELFI.lv.
Дзяржсакратар Мінабароны Яніс Сартс раней заявіў, што амерыканская тэхніка можа з'явіцца ў Латвіі ў канцы года. Адажыо - самы вялікі вайсковы палігон ў краінах Балтыі, дзе можна праводзіць буйныя вайсковыя вучэнні. Таму ў базы ёсць магчымасць прыняць больш вайсковай тэхнікі, але ўсё будзе залежаць ад працэсу перамоваў, дадаў ён.
Міністр абароны ЗША Эштан Картэр у канцы чэрвеня пацвердзіў у Таліне, што ЗША часова размесцяць у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы танкі, баявыя машыны пяхоту і самаходную артылерыю.