У Індыйскім акіяне знайшлі абломак, магчыма, ад малайзійскага «Боінга»
- 29.07.2015, 21:31
- 5,458
Кавалак, як мяркуецца, крыла самалёта даўжынёй два метры пакрыты ракавінкамі, што азначае, што ён доўга прабыў у вадзе.
На ўзбярэжжы выспы Рэюньён у Індыйскім акіяне знойдзены абломак самалёта, які можа быць часткай зніклага "Боінга" кампаніі Malaysia Airlines, паведамляе расейская служба BBC.
Французскія авіяцыйныя ўлады ўжо абвясцілі, што пачынаюць расследаванне - востраў Рэюньён з'яўляецца заморскай тэрыторыяй Францыі.
Кавалак, як мяркуецца, крыла самалёта даўжынёй два метры знайшлі прыбіральшчыкі смецця на ўзбярэжжы. Адзін з іх паведаміў, што абломак пакрыты ракавінкамі, што азначае, што ён доўга прабыў у вадзе.
"Боінг 777" авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Пекін, прапаў 8 сакавіка 2014. На борце знаходзіліся 239 чалавек.