26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заклікала да новых санкцыяў супраць Расеі ў выпадку зрыву замірэння

1
Украіна заклікала да новых санкцыяў супраць Расеі ў выпадку зрыву замірэння

Са слоў прэзідэнта Украіны, Расея павінна плаціць справядлівы кошт за забойства ўкраінцаў і за акупацыю Крыма і Данбаса.

Пятро Парашэнка адзначыў неабходнасць каардынацыі дзеянняў сусветнай супольнасці ў выпадку эскалацыі сітуацыі на Данбасе і зрыву мірнага працэсу, у тым ліку і што да новых санкцый. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША, якая на днях возьме ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Хельсінкі (Фінляндыя), "Лiга.нет".

"Нам патрэбен эфектыўны і скаардынаваны план у выпадку зрыву менскіх дамоўленасцей. Гаворка ідзе аб новай хвалі санкцый, добра скаардынаваных дзеяннях. Расея павінна плаціць справядлівы кошт за забойства ўкраінцаў і за акупацыю Украіны. Яна павінна несці адказнасць за гэта", - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы назваў візіт дэлегацыі ва Украіну напярэдадні Дня незалежнасці ЗША, а таксама пасяджэнне ПА АБСЕ сімвалам моцнага стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. "Мы ўдзячныя за эфектыўную каардынацыю нашых намаганняў як у імплементацыі менскіх дамоўленасцей, так і ў забеспячэнні міжнароднага адзінства і салідарнасці з Украінай, дзе ЗША адыгрываюць вельмі важную ролю", - падкрэсліў Парашэнка.

"Падтрымка, якую Украіна атрымлівае ўвесь гэты час у вайсковай, вайскова-тэхнічнай, фінансавай, сферы бяспекі, маральнай дапамозе, вельмі важная, бо яна адыгрывае ключавую ролю для адзінства, абароны нашых каштоўнасцяў, дэмакратыі ад аднаго з самых моцных войскаў у свеце...найважнейшым для нас сёння з'яўляецца адзінства ўсяго свету, і без Злучаных Штатаў такое адзінства было б немагчымым", - сказаў прэзідэнт.

Парашэнка падкрэсліў прыхільнасць украінцаў еўрапейскаму выбару і намерам рэфармаваць краіну. "Мы еўрапейская нацыя. Украінцы маюць права жыць у Еўропе, укараняць дэмакратычныя стандарты і абараняць свае каштоўнасці", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт таксама выказаў падзяку амерыканскаму боку за правядзенне вучэнняў украінскіх вайскоўцаў на Яварыўскім палігоне. "Мяркую, што гэтая праграма з'яўляецца вельмі эфектыўнай у павышэнні ўзроўню нашых Узброеных Сіл і яна карысная не толькі для нас, але і для ЗША, бо ў нас ёсць гадавы ўнікальны досвед гібрыднай вайны", - адзначыў Парашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць далейшага паглыблення вайсковага супрацоўніцтва, прынамсі, што да ўзмацнення абараназдольнасці Украіны.

Падчас размовы кангрэсмены запэўнілі, што ЗША надаюць значную ўвагу развіццю падзей ва Украіне. Ён успомніў прызыў у леташнім выступленні Прэзідэнта Украіны ў Кангрэсе ЗША, дзе Пятро Парашэнка заклікаў да падтрымкі ЗША барацьбы за дэмакратыю ва Украіне, і запэўніў - Украіна мае магутную двухпартыйную падтрымку ў Злучаных Штатах. Прынамсі, суразмоўцы адзначылі магутныя заканадаўчыя ініцыятывы ў дачыненні да нашай дзяржавы, напрыклад, прыняцце Акту ў падтрымку свабоды Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках