2 траўня 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт КХЛ уключыў у склад менскага «Дынама» форварда нацыянальнай каманды Фінляндыі

Сайт КХЛ уключыў у склад менскага «Дынама» форварда нацыянальнай каманды Фінляндыі

Сайт Кантынентальнай хакейнай лігі абнавіў склад менскага «Дынама» паводле стану на 2 ліпеня 2015 года.

Самым характэрным у ростэры «зуброў» з'яўляецца наяўнасць 22-гадовага фінскага форварда Міікі Саламякі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Саламякі быў задрафтаваны менскім «Дынама» яшчэ ў 2011 годзе, але пасля некалькіх сезонаў у «Кярпяце» пераехаў у Паўночную Амерыку. Ён пераважна выступаў за фарм-клуб «Нэшвіла» «Мілуокі», а ў гэтым годзе дэбютаваў у НХЛ, адыграўшы адзін матч, у якім змог закінуць і сваю першую шайбу. У мінулым годзе Міікі Саламякі ў складзе нацыянальнай каманды Фінляндыі здабыў сярэбраныя медалі чэмпіянату свету.

Зрэшты, знаходжанне гульца ў складзе «Дынама» на сайце лігі яшчэ не кажа на 100% аб ягоным пераходзе ў сталічны клуб. Так у мінулым сезоне КХЛ памылкова ўнесла ў склад «Нафтахіміка» абаронцу менчукоў Івана Шварні. Да таго ж у апублікаваным лігай складзе таксама ёсць Артур Гаўрусеў, Арцём Дзямкоў і Ілля Казнадзей, якія пакінулі «Дынама» з захаваннем клубам правоў на гульцоў у КХЛ.

Адзначым, што Саламякі мае дзейны кантракт з «Нэшвілам» да 2016 года. Пры гэтым у КХЛ правы на яго да гэтага часу належаць менскаму «Дынама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках