2 траўня 2024, Чацвер, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік пра бяздомнага піяніста з Фларыды стаў хітом сацсетак

7

Менш чым за суткі відэа сабрала больш за 3 мільёны праглядаў на Facebook.

Бяздомны 51-гадовы Дональд Гулд (Donald Gould) пакарыў карыстальнікаў сеткі сваёй ігрой на фартэпіяна, піша korrespondent.net.

На вулічны талент таксама звярнулі ўвагу шэраг замежных выданняў, а ў ягоную падтрымку ўжо стартаваў збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе GoFundMe.

Як паведамляе The Telegraph, Гульд пражывае на вуліцах Сарасотэ, Фларыда, ЗША. Да гэтага мужчына служыў на флоце і нейкі час вучыўся ва ўніверсітэце Спрынг Арбар у Мічыгане, але так і не змог скончыць вучобу.

Пасля смерці жонкі ў 1998 годзе Дональд пакутаваў на алкагалізм і з часам апынуўся на вуліцы.

Са слоў бяздомнага, ён проста хацеў крыху зарабіць і ніяк не чакаў, што ягоная ігра выкліча такую рэакцыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках