26 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: У дзяцінстве ты думаеш і марыш аб адным турніры - пра «Уімблдон»

4
Вікторыя Азаранка: У дзяцінстве ты думаеш і марыш аб адным турніры - пра «Уімблдон»

Беларуская тэнісістка адказала на пытанне, за што яна любіць «Уімблдон».

Словы Вікторыі Азаранкі прыводзіць афіцыйны сайт турніру, піша «Трыбуна».

«Чыннікаў вельмі шмат. Па-першае, у дзяцінстве ты думаеш і марыш аб адным турніры - незалежна ад таго, адкуль ты. І гэты турнір - «Уімблдон». Ты марыш аб тым, каб прыехаць сюды і перамагчы. Гэта асаблівы турнір. Гэта гісторыя, гэта традыцыі, тут такое багацце. Гэта выдатна. Ты памятаеш, як у дзяцінстве марыла аб тым, каб тут перамагчы. І ты хочаш здабыць гэтую карону», - распавяла беларуска.

Напомнім, Вікторыя Азаранка выйшла ў трэцяе кола «Уімблдону» і сёння згуляе з Крысцінай Младэнавіч. Пачатак матча - а 17:00.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках