2 траўня 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі 400 кілаграмаў - не цяжар: у Менску спаборнічалі асілкі

1

Усебеларускі турнір у сілавым экстрыме Minsk Strong Battle - 2015 здзівіў выпадковых мінакоў.

Камусьці захапленне гэтых мужчын можа здацца дзіўным: ну што за радасць цягнуць «у запрэжцы» гіганцкія шыны, зрушваць з месца фуры і ўздымаць на час 120-кілаграмовыя металічныя бярвёны. Але ў сілавым экстрыме, як, мабыць, і ў кожным тыпе спорту, лагічных тлумачэнняў шукаць не трэба - застаецца верыць у рызыку, імпэт і імкненне да новых рэкордаў, піша onliner.by.

Апоўдні на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту сабраліся самыя дужыя мужчыны краіны. Усебеларускі турнір у сілавым экстрыме Minsk Strong Battle - 2015 здзівіў выпадковых мінакоў: не на кожным свяце выпадае назіраць за спаборніцтвамі асілкаў.

Больш за два гады федэрацыя сілавога экстрыму і безрыштункавага паўэрліфтынгу займаецца арганізацыяй спаборніцтваў гарадскога, нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў. На турнірах спартоўцы ўзнімаюць спецыяльныя прылады (металічныя бярвёны, вялізныя покрыўкі вагой ад 300 і больш кг, вялізныя камяні вагой ад 100 да 200 кг, цягнуць вялізныя грузавікі ды іншыя нестандартныя аб’екты).

- Гэты тып спорту атрымаў шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі краін Еўропы і ў ЗША. У нас у краіне папулярнасць сілавога экстрыму расце з кожным годам. На турнірах ўсё часцей можна бачыць спартоўцаў сусветнага ўзроўню з першага дзясятку. А налета Беларусь упершыню рыхтуецца прыняць у сябе спаборніцтвы сусветнага маштабу - адзін з этапаў SCL (Strongman Champion League - Ліга чэмпіёнаў у сілавым экстрыме), - распавёў старшыня прэзідыума «Федэрацыі сілавога экстрыму» Сяргей Ляпешка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках