2 траўня 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Расея ўзгаднілі кошт паставак электраэнэргіі ў Крым

4
Украіна і Расея ўзгаднілі кошт паставак электраэнэргіі ў Крым

Кошт пастаўкі электраэнэргіі ў Крым з Украіны з 1 ліпеня ўзрос на 14,38%.

Украіна і Расея ўзгаднілі кошт паставак электраэнэргіі ў Крым да канца 2015 года. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расейскае Мінэнэрга.

"Узгаднілі кошт да 31 снежня 2015 года, да тэрміну заканчэння дзейнай умовы", - заявілі ў міністэрстве.

Адзначаецца, што надалей кошт электраэнэргіі складзе 3,42 рубля за кілават-гадзіну.

Такім чынам, кошт пастаўкі электраэнэргіі ў Крым з Украіны з 1 ліпеня ўзрос на 14,38% (раней ён складаў 2,99 рубля за кВт*г).

У расейскім міністэрстве падкрэслілі, што кантракты на пастаўку электраэнэргіі з Украіны ў Крым і на пастаўку электраэнэргіі з Расеі ва Украіну не ўзаемазвязаныя, і РФ не плануе змяняць кошт у гэтай дамовы.

Увечары 30 чэрвеня расейскае Мінэнэрга заявіла, што Укрэнэрга паведаміла Расеі аб планах спынення пастаўкі электраэнэргіі з аб'яднанай энэргасістэмы Украіны ў анэксаваны Крым.

У той жа час, улады Севастопаля на сваім сайце паведамлялі гараджанам аб магчымым адлучэнні электраэнэргіі ў горадзе з 1 ліпеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках