27 красавiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Цюрыха»: Менскае «Дынама» заслугоўвае самай глыбокай павагі

Галоўны трэнер «Цюрыха»: Менскае «Дынама» заслугоўвае самай глыбокай павагі

Сёння адбудзецца першы матч 3 кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж «Дынама-Менск» і «Цюрыхам».

Напярэдадні сустрэчы галоўныя трэнеры каманд - Урс Майер і Вук Рашковіч падзяліліся ўражаннямі, паведамляе БелаПАН.

«Наш спаборнік заслугоўвае самай глыбокай павагі. Я прысутнічаў на стадыёне, калі «Дынама» падолела балгараў 4:0 і абсалютна заслужана прайшло далей, - сказаў Урс Майер. - Менск - гэта згуляная, роўная каманда, гульня якой даведзена да аўтаматызму, - уважае трэнер. - Яна на адным узроўні са «Слованам» з Ліберац, якому два гады таму мы саступілі кваліфікацыю Лігі Еўропы (у трэцім крузе «Цюрых» двойчы саступіў з аднолькавым лікам 1:2). На мой погляд, менчукі яшчэ больш дысцыплінаваныя».

У складзе «Дынама» Майер вылучыў Фатоса Бечырая («гэта нападнік з прабіўной сілай, як у баксёра») і Уладзіміра Карыцьку («у цэнтры поля гэта мозг і рулявы каманды, які добра рэалізуе стандартныя палажэнні»).

Са слоў трэнера, галоўная задача «Цюрыха» у хатнім матчы 30 ліпеня - не прапусціць.

Галоўны трэнер менчукоў Вук Рашовіч быў на прэс-канферэнцыі нешматслоўны. З ягоных слоў, каманда рыхтавалася да матчу «як звычайна», усе здаровыя і гатовыя да гульні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках