27 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадкова заляцеўшы ў Беларусь паляк ужо тыдзень знаходзіцца ў турме

8
Выпадкова заляцеўшы ў Беларусь паляк ужо тыдзень знаходзіцца ў турме

Парапланерыст выпадкова пераляцеў праз мяжу і прызямліўся ў Беларусі. Ён ужо заплаціў штраф, аднак пакуль невядома, калі будзе вызвалены.

Прыкладна тыдзень таму сябра Падляшскага парапланёрнага клуба вылецеў з-пад Беластока і спрабаваў паставіць рэкорд у працягласці беспасадачнага пералёту, але выпадкова перасягнуў беларускую мяжу, пасля чаго быў затрыманы, піша "Твой стиль" са спасылкай на "Gazeta Wyborcza".

Парапланерыст здаровы і не скардзіцца на дрэннае абыходжанне. Ён ужо сустрэўся з польскім консулам у Гародні і заплаціў штраф сумай амаль 8 млн рублёў. Аднак да гэтага часу знаходзіцца ў беларускай турме.

Праўда, яму дазволілі тэлефанаваць сваім блізкім з мабільнага тэлефона. Не выключана, што "парушальнік мяжы" можа быць дэпартаваны ў Польшчу да канца гэтага тыдня. Магчыма, затрымка як раз і выкліканая афармленнем дакументаў.

Заўважым, што польскі парапланерыст яшчэ лёгка адкараскаўся. Бо беларускія абаронцы мяжы маглі б і расстраляць, як у 1995 годзе расстралялі паветраны шар з амерыканскімі спартоўцамі.

Не выключана, што падвышаная ўвага да яго звязаная з "плюшавым дэсантам". Нагадаем, уранку 4 ліпеня 2012 швэдскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Праз некаторы час Лукашэнка прызнаў "плюшавы дэсант" і звольніў шэраг кіраўнікоў войскаў СПА і Памежнага камітэта. Двое звычайных грамадзян Беларусі правялі амаль месяц у турме КДБ паводле падазрэння ў дачыненні да гэтай акцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках