27 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан уводзіць забарону на экспарт нафтапрадуктаў

2
Казахстан уводзіць забарону на экспарт нафтапрадуктаў

Астана ўводзіць на паўгода забарону на вываз нафтапрадуктаў з тэрыторыі Казахстана за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Казахстан уводзіць на паўгода забарону на вываз нафтапрадуктаў з тэрыторыі Казахстана за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), вынікае з загаду міністэрства энэргетыкі, апублікаванага ў чацвер, пішуць "Навіны-Казахстан".

"Загадваю ўвесці тэрмінам на шэсць месяцаў забарону на вываз з тэрыторыі Рэспублікі Казахстан за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза лёгкіх дыстылятаў і прадуктаў, сярэдніх дыстылятаў, газы, газойляў, дызельнага паліва і іншых нафтапрадуктаў, акрамя бытавога пячнога паліва", - гаворыцца ў тэксце загаду.

У ім паведамляецца, што загад выдадзены "ў мэтах недапушчэння крытычнага недахопу і росту коштаў на ўнутраным рынку нафтапрадуктаў Рэспублікі Казахстан".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках