27 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ адмовілася выдаваць Грэцыі новыя крэдыты

2
МВФ адмовілася выдаваць Грэцыі новыя крэдыты

Узровень запазычанасці Грэцыі занадта вялікі, каб Фонд мог выдаваць ёй новыя крэдыты.

Паводле справаздачы МВФ, Грэцыя не адпавядае дзвюм з чатырох неабходных умоў, паводле Фонд выдае крэдыты, піша ЛIГАБiзнэсIнфарм са спасылкай на Financial Times.

"Грэцыя збіраецца абмяркоўваць і ўкараняць шэраг важных рэформаў толькі ўвосень. Еўразвяз жа будзе абмяркоўваць грэцкую пазыку толькі пасля першага перагляду сваёй праграмы, бо хоча вярнуць сабе давер да Грэцыі", - абвяшчае справаздачу.

Такім чынам, трэцяй праграмы МВФ для Грэцыі найбліжэйшым часам не будзе. Магчыма, Рада нават не будзе абмяркоўваць яе да пачатку наступнага года.

Пры гэтым Фонд гатовы па-ранейшаму ўдзельнічаць у перамовах Грэцыі з іншымі крэдыторамі і абмеркаванні рэформаў і захадаў эканамічнай і фінансавай палітыкі.

Гэта ставіць пад сумнеў удзел МВФ у агульнай праграме дапамогі Еўрасзвязу для Грэцыі. Акрамя таго, шэраг нямецкіх палітыкаў раней заяўляў, што без удзелу МВФ у праграме дапамогі аб'ёмам 86 мрд еўраў Бундэстаг наогул адмовіцца галасаваць за яе.

На мінулым тыдні ў Фондзе наважылі, што і існуючую праграму для Грэцыі трэба згарнуць, бо дасягнуць яе асноўнай мэты цяпер немагчыма. Мэтай было дапамагчы Грэцыі аднавіцца настолькі, каб краіна вярнула доступ да рынку прыватных пазык. Пасля вынясення такой пастановы трэба было, каб афіцыйныя Афіны папрасілі ў МВФ новую праграму.

Былы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс, якому пагражае турма за махінацыі са звесткамі падаткаплацельшчыкаў краіны, заяўляе, што МВФ і міністр фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле не хочуць, каб Грэцыя атрымала якую-небудзь фінансавую дапамогу для выхаду з крызісу і наважылі давесці краіну да банкруцтва.

Кіраўніца МВФ Крысцін Лагард раней казала, што Фонд возьме ўдзел у агульнай праграме дапамогі Грэцыі. Але Рада дырэктараў мяркуе, што цяпер на коне рэпутацыя МВФ, таму ў яе не атрымаецца навязаць ўдзел у праграме.

Рада дырэктараў адзначае таксама. што цяпер магчымае банкруцтва Грэцыі будзе мець значна менш наступстваў для рынкаў, чым у 2010 годзе, бо на гэты момант толькі вельмі малая частка грэцкай запазычанасці знаходзіцца ў руках прыватных трымальнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках