26 красавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга Еўропы: менскае «Дынама» падолела «Цюрых» 1:0

4
Ліга Еўропы: менскае «Дынама» падолела «Цюрых» 1:0

Менскае «Дынама» здабыла перамогу ў матчы з «Цюрыхам на полі праціўніка».

На цэнтральнай арэне Цюрыха «Летцыгрунд» беларусы біліся з мясцовымі «гараджанамі» ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. Па ўсім бачна, што матч атрымаецца для «бела-блакітных» цяжкім. Ва ўсякім выпадку, швейцарскія букмекеры дружна аддаюць перавагу «Цюрыху», ацаніўшы стаўкі на перамогу гасцей як адзін да чатырох, піша «Прессбол».

Гульня пачалася а 20:30. Першы тайм закончыўся з нулявым лікам. Першы і адзіны гол быў забіты ў брамы «Цюрыха» на 63 хвіліне гульцом беларускага клуба Фетасам Бечыраем з пенальці.

Склады каманд

«Цюрых»: Брашэ - Джімшыці, Неф, Кох, Кляйбэр - Шэрміці, Буф, Кабрал, Шнойвлі - Садзіку, Кьюмьенто.

Запасныя: Фаўр, Брунэр, Шыхауі, Гргіч, Сіманян, Сар, Гаўрановіч.

«Дынама»: Гутар - Бягуноў, Паліцевіч, Бангура, Вераціла - Адамовіч, Корзун, Карыцька, Мунір - Расадкін, Бечырай.

Запасныя: Ігнатовіч, Вітус, Канцавы, Варанкоў, Някша, Удоджы, Цігараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках