26 красавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Малдовы зацвердзіў новы ўрад

Парламент Малдовы зацвердзіў новы ўрад

Парламент Малдовы зацвердзіў новы склад урада на чале з 45-гадовым ліберал-дэмакратам Валерыем Стральцом.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на партал NOI.md.

За прызначэнне новага кабінета міністраў прагаласавалі 52 дэпутаты ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Малдовы (ЛДПМ), Дэмакратычнай партыі (ДПМ) і Ліберальнай партыі. Супраць урада Стральца выказаўся 41 дэпутат ад фракцый сацыялістаў і камуністаў. Незалежныя кандыдаты ўстрымаліся.

У той жа час большасцю галасоў дэпутатаў была зацверджана праграма работы новага ўрада на 2015-2018 гады. Неўзабаве новы кабінет міністраў прыме прысягу перад прэзідэнтам, а затым прыступіць да працы.

Валерый Стралец пачаў сваю палітычную кар'еру ў 1994 годзе, калі ён узяў удзел у парламенцкіх выбарах ад Сацыял-дэмакратычнага блока. У 2009 годзе быў абраны дэпутатам ад ЛДПМ, а ў 2011-м узначаліў парламенцкую групу ліберал-дэмакратаў, паведамляе Publika.md.

Папярэдні прэм'ер-міністр Малдовы Кірыл Габурыч абвясціў аб сваёй адстаўцы 12 чэрвеня. Гэтую пасаду ён займаў з лютага 2015 года. Адной з прычын адстаўкі стала крымінальная справа, звязаная з падробкай дакументаў аб адукацыі Габурыча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках