4 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок і BRUTTO выступяць на ўкраінскім «Бандэрштаце»

Сяргей Міхалок і BRUTTO выступяць на ўкраінскім «Бандэрштаце»
ФОТА: CHARTER97.ORG

31 ліпеня - 2 жніўня ва ўкраінскім Луцку пройдзе фестываль «Бандэрштат».

Мерапрыемства збірае патрыётаў з усёй Украіны, а таксама з Беларусі і іншых краін у дзевяты раз, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сябра аргкамітэта фестывалю Павел Данільчук адзначае, што мэтай правядзення «Бандэрштату» з'яўляецца папулярызацыя ўкраінскай нацыянальнай ідэі.

- Гэта папулярызацыя ўсяго ўкраінскага - у першую чаргу патрыятычнай ідэі, папулярызацыя ўкраінскай героікі, гісторыі. У першую чаргу - гэта вобраз Сцяпана Бандэры, як лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у свой час, лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Гэта папулярызацыя герояў Украінскага паўстанцкага войска, - сказаў ён.

Штогод на «Бандэрштат» прыязджае шмат беларусаў. А на вялікай музычнай сцэне адзін з рок-гуртоў традыцыйна прадстаўляе Беларусь. Сёлета хэдлайнерам трэцяга фестывальнага дня будзе BRUTTO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках