4 траўня 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З будынка ў Горадні скралі балконы

1

Гісторыкі не далічыліся чарговых кованых элементаў на вуліцы Свярдлова. У будынку 1910-га года невядомыя спілавалі нават лесвічныя парэнчы.

На здымках, зробленых некалькі гадоў таму, на эклектычным будынку пачатку ХХ ст. яшчэ красуюцца балконы з каванымі кратамі, паведамляе «Белсат».

Такія ж балконы на бетонных апорах захаваліся ў Горадні, напрыклад, на будынку на вул. Дзяржынскага, 12, будынак які гісторыкі датуюць 1930-мі гадамі.

Калі заходзіш унутр будынка на Свярдлова, становіцца зразумелым, што зніклі не толькі балконы: металічныя лесвічныя парэнчы таксама хтосьці спілаваў. Па прыступках відаць, што лесвіца старая, значыць і поручні, верагодна, стылістычна адпавядалі гаўбцам.

Калі падымаешся на дах, становіцца зразумелым, чаму ўнутры будынка на падлозе збіраюцца лужыны. Аказваецца, частка шыферу з боку двара... цалкам знятая, таму будынак ніякім чынам не абаронены ад прыродных стыхій. Праз паўгода-год у такім рэжыме, калі драўляныя кроквы і перакрыцці пачнуць псавацца, камяніца хутчэй за ўсё апынецца ў аварыйным стане.

Раней будынак на Свярдлова, 12, уваходзіў у комплекс фабрыкі мастацкіх вырабаў «Сузор'е». Цяпер яно пустуе, а прылеглая тэрыторыя выкарыстоўваецца пад паркоўку. КПП на ўездзе таксама працуе ў дзіўным рэжыме: ноччу там гарыць святло, а вось днём нікога не знайсці: уваход на тэрыторыю вольны. Ніякіх шыльдаў на брамах няма.

Нагадаем, што самы скандальны выпадак крадзяжу гістарычнага балкона ў Горадні адбыўся у 2011-м годзе, калі сярод белага дня невядомыя спілавалі і вывезлі каваны балкон XIX ст. з будынку на вуліцы Кірава, 3. Злачынства так і не было раскрытае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках