5 траўня 2024, Нядзеля, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Літвіненкі: слуханні скончаныя, справаздача - у снежні

1
Справа Літвіненкі: слуханні скончаныя, справаздача - у снежні
Аляксандр Літвіненка

У Высокім судзе Лондана ў пятніцу скончыліся слуханні паводле справы аб забойстве былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.

У пятніцу на слуханнях выступіў з фінальнай прамовай адвакат Бэн Эмерсан, які прадстаўляе інтарэсы сям'і, паведамляе расейская служба BBC.

Ён чарговым разам заявіў, што следства з безумоўнай пэўнасцю ўсталявала, што Аляксандр Літвіненка быў атручаны былым супрацоўнікам ФСБ, а цяпер дэпутатам Дзярждумы Расеі Андрэем Лугавым і расейскім прадпрымальнікам Дзмітрыем Коўтунам.

Бэн Эмерсан таксама выказаў упэўненасць у тым, што забойства Літвіненкі не магло адбыцца без удзелу расейскіх уладаў.

Суддзя Роберт Оўэн, старшыня на слуханнях, павінен скласці для міністра ўнутраных спраў Вялікай Брытаніі справаздачу, якую плануецца апублікаваць да канца года.

Як ужо заяўляў суддзя Оўэн, з публічнай версіі справаздачы будуць выключаныя якія-небудзь згадкі сакрэтных звестак, прадстаўленых следству брытанскімі спецслужбамі.

Коўтун і Лугавы адпрэчваюць усе абвінавачванні на свой адрас. Расейскія ўлады таксама неаднаразова адпрэчвалі ўсякую датычнасць да злачынства.

Аляксандр Літвіненка быў атручаны радыеактыўным палоніем 1 лістапада 2006 г і памёр у шпіталі праз тры тыдні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках