5 траўня 2024, Нядзеля, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лета вяртаецца: на выходных да +29°C

6
Лета вяртаецца: на выходных да +29°C

Пачатак жніўня прынясе ў Беларусь цёплае надвор'е.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры.

У найбліжэйшыя суткі, 1 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, удзень на паўднёвай палове нашай краіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах рэспублікі, удзень месцамі на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні сярэдні, на поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 6..+12°C, максімальная ўдзень 17..+23°C, на поўдні паветра прагрэецца да +25°C. Атмасферны ціск будзе расці.

2 жніўня захаваецца ўплыў антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на поўнач Украіны. Чакаецца сухое надвор'е. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 6..+11°C, месцамі да +13°C, максімальная ўдзень будзе знаходзіцца ў межах 20..+27°C, на паўднёвым захадзе месцамі яна падвысіцца да +29°C.

3 жніўня надвор'е абумовяць ў асноўным цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвых шыротаў, толькі ўдзень праз поўнач краіны будзе перамяшчацца малаактыўны фронт з узбярэжжа Балтыкі. Чакаецца надвор’е без істотных ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 9..+15°C, на поўдні месцамі да +17°C; максімальная ўдзень складзе 24..+31°C, на поўначы яна не перавысіць +21..+23°C.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках