27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік шоў «Дом-2» са Смаргоні трапіў за краты

1
Удзельнік шоў «Дом-2» са Смаргоні трапіў за краты
СЯРГЕЙ СІЧКАР

Незадоўга да арышту беларус Сяргей Січкар прызнаваўся: ягоная любімая кніга - Крымінальны кодэкс.

Пра такіх, як ён, кажуць: хлопец з вокладкі. Малады, прыгожы, мускулісты, ростам пад два метры. 28-гадовы Сяргей Січкар родам са Смаргоні, вядомым стаў, калі перабраўся ў Маскву і трапіў на скандальны праект «Дом-2». А на днях зноў прыкаваў да сябе ўвагу тым, што трапіў у крымінальную гісторыю, піша kp.by.

- У дачыненні да гэтага грамадзяніна распачатая крымінальная справа, звязаная з крадзяжом маёмасці, - пракаментаваў Аляксандр Герасімаў, афіцыйны прадстаўнік управы Следчага камітэта Менску.

Падрабязнасці крымінальнай справы ў камітэце не агучваюць. Мы датэлефанаваліся да мамы Сяргея ў Смаргонь, але жанчына адмовілася ад якіх-небудзь каментароў. Мяркуючы з сацыяльнай старонкі маладзёна, пагасціць на радзіму ён прыехаў у чэрвені і нават запрашаў усіх на свята «Дзень моладзі» 27 чэрвеня.

- Сяргей Січкар - вядоўца розных мерапрыемстваў, экс-удзельнік рэаліці-шоў «Дом-2». Адзіны ўдзельнік з Беларусі, удастоены звання «Чалавек года». Спявае, таньчыць, піша песні і не паліць, - так рэкламаваў сябе хлопец, запрашаючы павесяліцца жыхароў Смаргоні.

- Сяргей скончыў юрфак БДУ, вучыўся яшчэ на вайсковым факультэце. У школе актыўна займаўся баскетболам. Так, я чуў пра затрыманне, маўляў, аўто скраў, - кажа Аляксандр, знаёмы хлопца.

Да праекту «Дом-2» Сяргей Січкар працаваў юрыстам у кампаніі, падпрацоўваў фітнэс-інструктарам. Ён майстар спорту ў мнагабор'і, кандыдат у майстры спорту ў гіравым спорце, баскетболе. Дарэчы, на скандальным праекце выйграў аўтамабіль, а пасля сканчэння праекту стаў вядоўцам і шоўмэнам.

- Прыхільнікі праекта заўсёды вельмі цёпла ставіліся да ўдзельніка з Беларусі Сяргея Січкара. Гэты хлопец не толькі быў прыгожы, але і вельмі выхаваны і стрыманы. Ад яго ніколі не чулі грубага слова або якіх-небудзь абраз, і калі першапачаткова гэтыя паводзіны ўспрымалі як слабасць, то падчас сілавога конкурсу ў ЧЦ-2013 усе на ўласныя вочы ўбачылі, як ён спрытна спраўляецца са сваімі спаборнікамі, - распавядае часопіс «Дом-2».

Незадоўга да свайго затрымання Сяргей прызнаваўся: ягоная любімая кніга - Крымінальны кодэкс. Як юрыст, хлопец ведае, што ў выпадку прызнання ягонай віны паводле артыкула 205 «Крадзеж» яму можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках