11 траўня 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Дамоўленасці з Масквой адносна «Містраляў» няма

1
Франсуа Аланд: Дамоўленасці з Масквой адносна «Містраляў» няма
ФРАНСУА АЛАНД

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд зняпраўдзіў заяву Масквы пра тое, што бакі дамовіліся аб суме кампенсацыі за гелікоптэраносец.

Пра гэта паведамляе руская служба BBC.

«Цяпер дамоўленасці няма», - цытуюць Аланда французскія СМІ.

Пра тое, што дамоўленасць дасягнутая, паведаміў у пятніцу памочнік прэзідэнта Расеі ў пытаннях вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Уладзімір Кожынаў.

«Я спадзяюся, што ў самы найбліжэйшы час будзе падпісана пагадненне аб скасаванні кантракту, і тады будзе аб'яўленая сума, якую Францыя нам заплаціць», - растлумачыў ён.

У пятніцу газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Францыя можа заплаціць Расеі блізу 1,2 млрд еўраў. Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што Францыя пагадзілася кампенсаваць не толькі аванс за пабудову гелікоптэраносца, але і выдаткі Расеі на навучанне экіпажаў для «Містраль», а таксама шэраг іншых выдаткаў. Гэтая інфармацыя афіцыйна не пацвярджалася.

У 2011 годзе Францыя паводле кантракта павінна была пачаць будаўніцтва двух гелікоптэраносцаў тыпу «Містраль». Сума кантракту склала 1,2 млрд еўраў, і Расея зрабіла перадаплату 840 млн.

Першы карабель Расея павінна была атрымаць у лістападзе 2014 года, аднак летам 2014 прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў, што ў сувязі з падзеямі на Украіне «Містралі» не могуць быць перададзеныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках