26 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Papa Roach і Lumen выступілі на GreenFest пад Менскам

1

На аэрадроме «Баравая» упершыню адбыўся аднадзённы музычны фэст GreenFest.

Тут выступілі дзесяць рок-гуртоў з Беларусі, Расеі, Літвы, Эстоніі і ЗША, а галоўнымі дзеячамі імпрэзы сталі «Кипелов», Lumen і Papa Roach. Некалькі тысяч беларусаў з'ехалі з тлумнага горада, каб пад пякучым сонцам паслухаць улюбёныя гурты. Пра тое, як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы onliner.by.

Фота: Максім Тарналіцкі

GreenFest у Беларусі праводзіцца ўпершыню - сёлета ён стаўся быццам суцяшэннем: арганізатары наважылі не праводзіць фэст «МОСТ», які два гады запар грымеў тады ж на той жа «Баравой». GreenFest праводзіцца ў шмат якіх краінах, і ў Беларусі складам выступоўцаў ён выйшаў досыць сціплым. У Расеі, да прыкладу, сёлета галоўнымі дзеячамі сталі Muse. Тым не менш на фэсце сабралася некалькі тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках