26 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўзнагародзіў вайскоўцаў, якія вызвалялі Славянск

5

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў узнагароды вайскоўцам за мужнасць і гераізм, выяўленыя падчас вызвалення Славянска і Краматорска.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, сёння Парашэнка з нагоды гадавіны вызвалення гарадоў Славянск і Краматорск ад расейска-тэрарыстычных войскаў правёў сустрэчу з вайскоўцамі, якія бралі ўдзел у вызваленні гэтых гарадоў. Кіраўнік дзяржавы ад імя ўкраінскага народа выказаў падзяку ваярам за іхны вайсковы чын і гераізм.

«Наша з вамі агульная мэта - аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, суверэнітэт над кожным шматком украінскай зямлі, забяспечыць і абараніць незалежнасць Украіны ад кожнага агрэсара, які ўварваўся на нашу зямлю», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

«Гэты дзень, 4 ліпеня, назаўжды ўвайшоў у найноўшую гісторыю Украіны. Год таму адбылася падзея, якая ўсяму свету паказала, што Узброеныя сілы Украіны ў змозе не толькі ахоўваць і абараняць, але рабіць бліскучыя наступальныя аперацыі. Сімвалам гэтай моцы стала дзейнасць нашых Узброеных сіл у вызваленні Славянска. Славянска, які быў сімвалам здзеку з украінцаў, у сутарэннях славянскай СБУ былі дзясяткі закатаваных украінскіх патрыётаў, дзе здзекаваліся зд украінскага сцяга, Украінскай дзяржавы. Дзякуючы вашым супольным намаганням і бліскуча праведзенай аперацыі Славянск быў вызвалены ад расейска-тэрарыстычных наймітаў», - заявіў прэзідэнт Украіны, звяртаючыся да вайскоўцаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тыя першыя перамогі мелі асаблівае значэнне.

«Гэтыя перамогі вярнулі веру ўкраінцаў у сваіх абаронцаў, у магутнасць і моц украінскага войска. І ў той жа час пазбавілі расейскага агрэсара ілюзій наконт «параднага маршу» па нашай украінскай зямлі», - сказаў Парашэнка.

Кажучы аб асобным гістарычным значэнні гэтай даты, прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта ў гэты дзень быў пахаваны праект так званай «Наваросіі».

«Вы абаранілі ўкраінскую зямлю і прымусілі ворага ў выніку вокамгненна праведзенай аперацыі ўцякаць з Славянска, затым - Краматорска, Канстанцінаўкі, Севераданецка, Лісічанска, Рубежнага. Вашымі намаганнямі была вызваленая большая частка Данбаса», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Украіны і вайскоўцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх вайсковых, якія загінулі ў часе абароны і вызвалення Данбаса.

Пятро Парашэнка падкрэсліў, што за гэты год намаганнямі ўсяго народа здалелі фактычна нанова адбудаваць Узброеныя сілы.

«На сённяшні дзень коштам тытанічных намаганняў мы адужэлі ўжо настолькі, што гатовыя да абароны, - падкрэсліваю, менавіта абароны! - І супраць самага шматлікага і ўзброенага войска на кантыненце, расейскага. Мы навучыліся абараняць сваю Украіну», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў: «Усведамляючы кошт пытання, я намагаў, намагаю і буду намагаць прыярытэтнасці палітычнага ўрэгулявання» сітуацыі на Данбасе.

«Безумоўна, мы - за супакой. Але - не за супакой за ўсякую плату. Мы не здамо ніводнага лапіка ўкраінскае зямлі», - заявіў Парашэнка.

Ён таксама адзначыў, што менавіта падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам украінскі народ даведаўся пра сваіх першых у гэтай вайне Герояў Украіны - падпалкоўніка Канстанціна Магілку і Тараса Сенюка.

«З гэтага часу іхнія імёны залатымі літарамі ўпісаныя ў нашу гісторыю», - сказаў Пятро Парашэнка.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел міністр абароны Украіны генерал-палкоўнік Сцяпан Палтарак і начальнік Генеральнага штаба УСУ генерал-палкоўнік Віктар Мужэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках