2 траўня 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WBO пазбавіць Майуэзера чэмпіёнскага тытула

2
WBO пазбавіць Майуэзера чэмпіёнскага тытула
ФЛОЙД МАЙУЭЗЕР

Сусветная баксёрская арганізацыя (WBO) пазбавіць Флойда Майуэзера-малодшага тытула чэмпіёна свету ў паўсярэдняй вазе (да 66,67 кілаграмаў).

Пра гэта паведамляе ESPN, піша Lenta.ru.

Паводле правілаў арганізацыі, баксёр не можа валодаць адначасова некалькімі чэмпіёнскімі паясамі ў розных вагавых катэгорыях. Акрамя тытула WBO у сярэдняй вазе, Флойд Мэйуэзер таксама валодае паясамі Сусветнага баксёрскага савета (WBC) і Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) у першай сярэдняй вазе (да 69,85 кілаграмаў). Акрамя гэтага, самы багаты спартовец свету прапусціў тэрмін аплаты пошліны ў суме 200 тысяч даляраў за арганізацыю яго паядынку з філіпінцам Мэні Пакьяо 2 траўня ў Лас-Вегасе. Менавіта ў тым баі Майуэзер здабыў гэты тытул, перамогшы Пакьяо па балах.

WBO афіцыйна пазбавіць яго правоў на свой пояс у панядзелак, 6 ліпеня, і перадасць званне чэмпіёна іншаму амерыканскаму баксёру Цімаці Брэдлі.

Пасля перамогі над Пакьяо Майуэзер планаваў адмовіцца ад усіх чэмпіёнскіх тытулаў, але затым перадумаў.

У актыве 38-гадовага амерыканца значацца 48 перамог (26 - накаўтам) у 48 паядынках на прафесійным рынгу. Наступны бой, які амерыканец правядзе 12 верасня, стане апошнім у ягонай кар'еры. Месца правядзення і спаборнік пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках