26 красавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент дапусціў выдаванне экстранай дапамогі Грэцыі

1
Еўрапарламент дапусціў выдаванне экстранай дапамогі Грэцыі

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц не выключыў, што Грэцыі могуць быць выдадзеныя дадатковыя крэдыты на выплаты дзяржслужкам і падтрымку маламаёмасных.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt, піша Lenta.ru.

Шульц паскардзіўся на ўрад у Афінах, які, з ягоных слоў, паставіў усіх у цяжкае становішча. Ён назваў паводзіны грэцкай ўлады ірацыянальнымі. «Там людзі дзейнічаюць паводле прынцыпу «ці я атрымаю ўсё, або прападзі ўсё пропадам», - сказаў кіраўнік Еўрапарламента. Пры гэтым, адзначыў ён, «мільёны нявінных простых людзей у Грэцыі павінны расплачвацца за няўдалую палітыку».

Ён прызнаў, што без свежых грошай дзяржава не зможа выплачваць заробкі, не будзе функцыянаваць сістэма аховы здароўя, грамадскі транспарт, не будзе электразабеспячэння. «Мы не пакінем людзей у Грэцыі на волю лёсу», - паабяцаў Шульц, выказаўшы надзею на тое, што сродкі на гэтыя мэты Брусэль выдзеліць хутка.

Заклікаўшы ў чарговы раз грэцкіх грамадзян галасаваць за рэформы, Шульц выказаў сумнеў у тым, што грэцкі ўрад на чале з Алексісам Цыпрасам першапачаткова быў зацікаўлены ў кансэнсусе. Ён адзначыў, што не толькі немцы, але і грамадзяне іншых еўрапейскіх краін-крэдытораў Грэцыі адчуваюць, што іх водзяць за нос. Тым не менш эскалацыя сацыяльнай напружанасці ў цяперашніх умовах была б, на яго думку, непажаданай.

Крызіс у Грэцыі звязаны з немагчымасцю краіны выплаціць запазычанасць міжнародным крэдыторам, у лік якіх уваходзяць Міжнародны валютны фонд (МВФ), Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) і Еўракамісія. Замежная запазычанасць Грэцыі складае больш за 300 мільярдаў еўраў. Пры гэтым, паводле ацэнкі МВФ, для нармалізацыі сітуацыі краіне спатрэбіцца 52 мільярды еўраў цягам найбліжэйшых трох гадоў. Акрамя таго, частку запазычанасці давядзецца спісаць.

Рэферэндум, які праходзіць у Грэцыі 5 ліпеня, павінен вызначыць стаўленне жыхароў краіны да захадаў эканоміі, што прапанаваныя міжнароднымі крэдыторамі. У бланку для галасавання пазначаны два варыянты адказу на пытанне аб тым, ці варта прыняць план Еўракамісіі, ЕЦБ і МВФ, - так ці не. План прадугледжвае павышэнне падаткаў, зразанне пенсій і іншых сацыяльных выплат у абмен на рэструктурызацыю запазычанасці. Урад Цыпраса выступае супраць прапанаванай праграмы і імкнецца з дапамогай рэферэндуму заручыцца падтрымкай грэцкіх грамадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках