27 красавiка 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам пройдуць гонкі на гелікоптарах

8
Пад Менскам пройдуць гонкі на гелікоптарах

З 18 да 19 ліпеня на аэрадроме Баравая пройдзе фестываль авіяцыйнага спорту «70 гадоў мірнага неба».

Пра гэта карэспандэнту «Менск-Навіны» паведаміў генеральны сакратар Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Антон Быстроў. Дзесяткі вядомых авіятараў прадэманструюць менчукам сваё майстэрства.

У небе над Баравой сустрэнуцца 16 наймацнейшых экіпажаў з Беларусі, Расеі, Украіны і Польшчы, чэмпіёны і прызёры розных міжнародных спаборніцтваў. Гонкі пройдуць на гелікоптэрах Мі-2 і Robinson R44 на вышыні ўсяго 5 м над зямлёй. Пасля заканчэння спартыўных палётаў гледачы змогуць падняцца ў неба - авіятары, якія ўдзельнічаюць у фестывалі, будуць падаваць паслугі камерцыйных палётаў.

Кульмінацыяй свята стане Міжнародны кубак у паветраплаванні. У гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі ў неба паднімуцца адразу 70 наймацнейшых экіпажаў свету на паветраных шарах! Усе яны будуць стартаваць адначасова.

Эфектнае шоў на аэрадроме прызначанае на вечар суботы 18 ліпеня - начное свячэнне паветраных шароў. Назіраць гэтае шоў можна будзе толькі на зямлі, затое з адлегласці за некалькі метраў.

Уваход на фестываль будзе бясплатным.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках