26 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 прэтэндэнтаў на прэмію Шнобеля ад Беларусі

15
Топ-5 прэтэндэнтаў на прэмію Шнобеля ад Беларусі

З'явілася ініцыятыва вылучыць на сатырычную прэмію Міхаіла Мясніковіча. Журналісты наважылі пашырыць спіс кандыдатаў.

У рамках праекта «Беларусь без крайнасцяў» на партале «Беларускія навіны» прагучала ідэя аб тым, што Міхаіл Мясніковіч за прапанову спаганяць ПДВ на пакупкі ў Інтэрнэце смела можа прэтэндаваць на Шнобелеўскую прэмію.

Мясніковіч не адзіны з чыноўнікаў, хто генеруе экстравагантныя ідэі, якія выклікаюць абурэнне сярод беларусаў. Ды і прапанова аб увядзенні ПДВ з ягонага боку - не першая сумнеўная ініцыятыва. Успомніць хоць бы сумна вядомы падатак на гультаёў.

«Салідарнасць» наважыла пашырыць спіс кандыдатаў на сатырычную прэмію.

Марыяна Шчоткіна, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі. У чэрвені гэтага года заявіла аб тым, што беларусам неабходна «круціцца» на дзвюх працах:

- Умовы, якія сёння ёсць, схіляюць сям'ю да таго, каб нараджаць больш дзяцей, калі гэта, вядома, запланавана. Таму што нараджэнне дзяцей дзеля дапамогі або кватэры не дапушчальнае, вядома ж. Але калі людзі прымаюць пастанову аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей або больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба, што называецца, «круціцца». Для таго, каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, так хай тата «пакруціцца».

Пазней міністр заявіла журналістам, што яе не так зразумелі:

- Якія дзве працы? Я так не казала. Прачытайце ўважліва, што я сказала, а не тое, што пісалі суб'ектыўныя журналісты.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама. Сярод іншага чыноўніца вядомая тым, што ніяк не вызначыцца з роляй і месцам беларускай жанчыны ў палітыцы. У 2010-м яна праславілася фразай аб тым, што жанчыне трэба дома боршч варыць, а не па плошчах бегаць. Праз пяць гадоў, напярэдадні чарговай кампаніі, Ярмошына пазітыўна адгукнулася аб удзеле жанчын у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата:

- Гэта цывілізаванасць нацыі, калі на выбары ідуць тыя, хто раней не меў выбарчага права. Гэта сведчыць аб тым, што нацыя дасягнула вельмі высокага ўзроўню развіцця, у тым ліку і ў гендэрным пытанні.

Але прайшло зусім няшмат часу, як старшыня ЦВК новай заявай вярнула беларусаў у тыя самыя часы, калі не ўсе маглі галасаваць. 4 ліпеня ў інтэрв'ю праграме «Карціна свету» тэлеканала «Расея-Беларусь» яна заявіла:

- У нас быў адзін патэнцыйны кандыдат, прэтэндэнт. Гэта быў 2001 год. Наталля Пятроўна Машэрава. Па-мойму, гэта адзіная жанчына, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу. Напэўна, мы зыходзім з нашага нядаўняга савецкага традыцыйнага мінулага, што жанчына, вядома, можа, і будзе вельмі ўплывовым чалавекам, але яна ўсё-такі будзе працаваць у нейкай сферы традыцыйнай. Гэта значыць, будзе кіраваць адукацыяй або культурай. Напрыклад, як спадарыня Фурцава. Але ўсё-ткі «бацькам» павінен быць мужчына. Гэткі бацька нацыі.

Пётр Пракаповіч, экс-старшыня Нацбанка. Цяперашняе пакаленне беларусаў наўрад ці забудзе дадзенае ім абяцанне не дапусціць дэвальвацыі ў сакавіку 2011-га, пасля якога нацыянальная валюта абясцэнілася настолькі, што гэта стала сусветным рэкордам. Адзін гэты факт дазваляе былому кіраўніку Нацбанка Беларусі прэтэндаваць на Шнобелевскую прэмію.

І ўсё ж, якімі б сур'ёзнымі не былi заяўкі нашых прэтэндэнтаў, у іх мала шанцаў супраць галоўнага фаварыта сярод намінантаў. Тым больш, што адна прэмія ў яго ўжо ёсць. У 2013 годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў прэмію за забарону публічных апладысментаў і арышт чалавека з адной рукой за апладысменты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках