27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядоўцам АНТ стаў расеец, аўтар канспіралагічных фільмаў пра даляры

31

Паводле вынікаў кастынгу на тэлеканале ОНТ новым тэлевядоўцам праграмы «Контуры» стаў 44-гадовы расеец Ілья Коласаў.

Ён спаборнічаў за месца з Вікторыяй Язерскай (вядоўца БТ, якая ў крызісны час пераехала працаваць на расейскі «Лайфньюз», а потым вярнулася ў Беларусь) і адным з топ-мэнэджараў АНТ Русланам Паддубскім, піша «Наша нiва».

Апошнім часам Ілля Коласаў працаваў шэфам еўрапейскага бюро расейскамоўнага міжнароднага тэлеканала RTVi і жыў у Бэрліне.

Па заканчэнні Санкт-Пецярбургскага інстытута кіно і тэлевізіі ў спецыяльнасці «гукарэжысёр» (1995) ён працаваў палітычным аглядальнікам на «Радыё Расія», а ў 2000-2013 - вядоўцам навіннай праграмы «Падзеі» на расейскім тэлеканале «ТВ Цэнтр».

У 2000-я яго праграму на «ТВ Цэнтры» разглядалі як крытычна настроеную да расейскай улады, аднак з цягам часу ён стаў прыхільнікам жорсткай палітыкі Уладзіміра Пуціна: «Патрэбны той, хто, усвядоміўшы, што гэты чалавек перашкаджае дасягненню мэт, якія стаяць перад краінай, - прыбраў бы гэтага чалавека з палітыкі рашуча і жорстка. У гэтым сэнсе я радыкал».

«Я кансерватар ў плане жыццёвых каштоўнасцяў. Пры гэтым, чорт вазьмі, радыкал у плане іх дасягнення. Напрыклад, люблю рэвалюцыю. Бо некаторых людзей, прабачце, прасцей забіць, чым растлумачыць, чаго ад іх хочуць», - перакананы Коласаў.

Тэлевядоўца называў сябе прыхільнікам Уга Чавэса: «Проста ён з людзей, якія мне сімпатычныя. Рызыкуючы наклікаць на сябе непрыязнасць людзей, якія называюць сябе лібераламі ці дэмакратамі, скажу: асабіста я да Чавэса стаўлюся з пашанай. Таму прывёз сабе з Каракаса бейсболку з профілем венесуэльскага Чэ. Разважыўшы, што ў нас матрыцы каштоўнасцяў супадаюць... Мне гэтак жа сімпатычны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка».

Коласаў - аўтар канспіралагічных фільмаў «Бе$ценный доллар» і «Бе$ценный доллар — 2» аб несправядліва заняволеным свеце амерыканскай валюце.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках