26 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее, устанаўліваючы месячныя мінімумы

3
Нафта таннее, устанаўліваючы месячныя мінімумы

Кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent на раніцу 7 ліпеня быў ніжэйшы за 57 даляраў за барэль.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша «Карэспандэнт».

Так, кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent апусціўся да 56,83 дал/Бар, што на 6,35% ніжэй за папярэднія таргі.

Адзначым, кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent апусціўся ніжэй 58 даляраў за барэль упершыню за апошнія тры месяцы.

Апошнія некалькі тыдняў фондавыя рынкі Кітая, другога па велічыні спажыўца нафты, дэманстравалі адмоўную дынаміку. Прыкметы таго, што Іран мае намер экспартаваць больш нафты, чым чакалася раней, і што Грэцыя не дасягне пагаднення з крэдыторамі і пакіне еўразону, таксама прыводзяць да зніжэння кошту «чорнага золата», піша выданне The Wall Street Journal.

Спіс негатыўных фактараў папоўніўся ў канцы мінулага тыдня, калі амерыканская нафтагазасэрвісная кампанія Baker Hughes паведаміла пра рост колькасці буравых установак у ЗША паводле вынікаў мінулага тыдня на тры адзінкі - да 862 адзінак. Колькасць буравых установак, занятых у здабычы нафты, стала большай на 12 адзінак (640 штук). Гэта паведамленне прывяло да зніжэння кошту нафты да двухмесячнага мінімуму, піша газета.

«Усе прыкметы адмоўныя для коштаў нафты», - прыводзіць газета словы аналітыкаў Capital Economics. Экспэрты пагоршылі свой прагноз што да коштаў «чорнага золата» на 8%. Паводле іх прагнозаў, кошт нафты маркі Brent да канца гэтага года складзе 55 даляраў за барэль, а WTI - 50 даляраў за барэль.

Адзначым, апошнія месяцы кошт нафты трымаўся на ўзроўні 65 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках