4 траўня 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за 21 год Польшча спусціла на ваду новы баявы карабель

2
Упершыню за 21 год Польшча спусціла на ваду новы баявы карабель
Фота: defense-aerospace.com

Актывізацыю абаронных захадаў польскія вайскоўцы аргументуюць агрэсіяй пуцінскай Расеі ў суседняй Украіне і правакацыямі РФ у дачыненні да краінаў Балтыі.

У Гдыні спушчаны на ваду патрульны карабель «Шлензак», які стаў першым баявым караблём, прынятым на ўзбраенне ў гэтай краіне за апошні 21 год. Мінабароны Польшчы мае намер увесці борт у склад флота налета. Аб гэтым піша liga.net са спасылкай на сайт Defense Aerospace.

«Няма ніякіх сумневаў, што нам патрэбныя такія магчымасці ў Балтыйскім моры. Нават NATO пачала па-новаму глядзець на магчымасці марской прасторы праз тое, што адбываецца апошнім часам у Еўропе і вакол яе», - заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк, які браў удзел у цырымоніі перадачы карабля суднабудаўніка флоту.

Дабудова «Шлензака» будзе праходзіць ужо на вадзе, пасля чаго карабель выпрабуюць у рэальных умовах.

Адзначым, разам з краінамі Балтыі, па перыметры якіх апошнім часам актыўна праводзіць разведку вайсковая агентура дзяржавы-агрэсара Расеі, Польшча ўшчыльную занялася пытаннямі бяспекі - ад актывізацыі вучэнняў NATO на сваёй тэрыторыі і размяшчэння пастаяннага значнага кантынгенту Альянсу да закупак крылатых ракет «Тамагаўк».

Так, у траўні польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі заявіў, што краіна павінна быць гатовай да рэакцыі ў адказ на магчымае з'яўленне спецназа акупантаў, каб не дапусціць таго, што адбылося ў Крыме. У мінулым месяцы намеснік сакратара Рады бяспекі РФ Яўген Лук'янаў заявіў, што разгортванне элементаў СРА ў Польшчы аўтаматычна зрабіла краіну мэтамі расейскіх ракет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках