4 траўня 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Падаўжэнне мандата спецдакладчыка асабліва важнае цяпер

Валянцін Стэфановіч: Падаўжэнне мандата спецдакладчыка асабліва важнае цяпер
ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

На 29-ай сесіі паводле вынікаў галасавання Рада правоў чалавека ААН пастанавіла падоўжыць мандат спецыяльнага дакладчыка Беларусі Міклаша Харашці яшчэ на адзін год.

У сваёй выніковай рэзалюцыі Рада выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, якія носяць сістэмны і сістэматычны характар; настойліва заклікае ўрад Беларусі правесці ўсеабдымную рэформу сістэмы правасуддзя і асацыяцый адвакатаў з тым, каб гарантаваць поўную незалежнасць і бесстароннасць судовай сістэмы, прэзумпцыю невінаватасці і права на справядлівы судовы разгляд; настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць цалкам усіх палітычных зняволеных; настойліва заклікае ўрад Беларусі стварыць нацыянальную праваабарончую ўстанову ў адпаведнасці з Парыжскім прынцыпам, піша ПЦ «Вясна».

Вынікі галасавання размеркаваліся наступным чынам: на карысць рэзалюцыі выказалася 21 краіна, у тым ліку Бразілія, Эстонія, Францыя, Нямеччына, Ірландыя, Японія, Латвія, Нідэрланды, Партугалія, Рэспубліка Карэя, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучаныя Штаты Амерыкі. Супраць - 8 краін: Балівія, Кітай, Куба, Індыя, Казахстан, Расея, Венесуэла і В'етнам. Яшчэ 18 краін устрымаліся.

Дэлегацыя Беларускіх праваабаронцаў яшчэ падчас правядзення прад-сесіі ў рамках працэдуры УПА (Універсальнага перыядычнага агляду) у Жэневе мела шэраг сустрэч з прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацый краін-сябраў Рады правоў чалавека ААН, у асноўным з прадстаўнікамі краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

«Мы казалі ім пра тое, што для праваабарончай супольнасці краіны важнае падаўжэнне мандата спецыяльнага дакладчыка Беларусі яшчэ на год, асабліва ў перыяд правядзення выбараў прэзідэнта. Таму што выбарчыя кампаніі, як сведчыць папярэдняя практыка, суправаджаюцца ўзмацненнем і павелічэннем узроўню рэпрэсій у краіне. І ў такі перыяд важна мець магчымасць данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца, на такі высокі міжнародны ўзровень, як Рада правоў чалавека», - паведаміў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

«Мандат неабходна падоўжыць яшчэ і таму, што, як справядліва адзначыў спадар Харашці ў сваім чарговым дакладзе, прадстаўленым на сесіі Рады, сітуацыя з правамі чалавека за справаздачны перыяд не змянілася і застаецца такой жа цяжкай і дрэннай, як і раней. Мы вельмі рады, што мандат падоўжаны, і мы гатовыя да далейшага цеснага ўзаемадзеяння з дакладчыкам. Акрамя таго, мы заклікаем улады Беларусі да выканання сваіх Міжнародным абавязанняў у галіне правоў чалавека, заклікаем да ўзаемадзеяння з усімі без выключэння кантрольнымі механізмамі ў рамках ААН. Мы заклікаем улады Беларусі запрасіць у краіну спецдакладчыка ААН, каб той на месцы мог атрымаць інфармацыю, у тым ліку ад прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, пра становішча з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі», - адзначыў праваабаронца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках