4 траўня 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Большасць палякаў супраць фінансавай дапамогі Грэцыі

6
Апытанне: Большасць палякаў супраць фінансавай дапамогі Грэцыі

Палякі ў асноўным не падзяляюць радасці тых грэкаў, якія падтрымалі на нядзельным рэферэндуме ўрад Цыпраса, адмовіўшыся ад праграмы рэформаў.

Амаль дзве траціны насельніцтва Польшчы (59,6%), паводле вынікаў апытання, праведзенага кампаніяй IBRIS, не раяць Еўрапейскаму Звязу прадаўжаць крэдытаваць Афіны ці ўвогуле падтрымліваць грэкаў у працэсе выплаты запазычанасцяў. Такія звесткі сацыялагічнага даследавання, праведзенага 3 і 4 ліпеня, апублікаваў сайт biznes.pl.

Сярод тых, хто супраць дапамогі грэкам, 35,5% мяркуюць, што Еўропа «хутчэй за ўсё» не павінна дапамагаць краіне, дзе цяпер ва ўладзе знаходзіцца ўрад лідара СІРЫЗА Алексіса Цыпраса. А 24,1% выказаліся рашуча супраць якой-небудзь дапамогі, грэкам якія зрабілі свой выбар, піша liga.net.

Аднак амаль трэць апытаных палякаў (28,7%) перакананыя, што Брусэль усё ж такі павінен надалей дапамагаць краіне, якая апынулася ў вельмі цяжкай сітуацыі.

Паводле звестак даследавання відаць, што больш за ўсё прыхільнікаў дапамогі грэкам - ва ўзроставай групе 25-34 гады (57%), а больш за ўсё праціўнікаў такой палітыкі сярод 45-54-гадовых - 74%.

Найбольш чуллівыя апынуліся рэспандэнты з буйных гарадоў з насельніцтвам больш за паўмільёна чалавек (38%), а найменш - жыхары гарадкоў з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек (68%).

Нагадаем, па выніках плебісцыту 5 ліпеня стала вядома, што больш за 60% грэкаў прагаласавалі супраць выканання ўмоў Еўразвязу і міжнародных крэдытораў. На сёння па «грэцкаму пытанні» запланаваны саміт лідараў краін еўразоны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках