4 траўня 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мануэль Вальс: Францыя зробіць усё, каб Грэцыя засталася з еўра

5
Мануэль Вальс: Францыя зробіць усё, каб Грэцыя засталася з еўра
МАНУЭЛЬ ВАЛЬС

Францыя зробіць усё магчымае, каб Грэцыя засталася ў еўразоне.

Пра гэта заявіў французскі прэм'ер-міністр Мануэль Вальс, паведамляе руская служба BBC.

Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што ЕЗ можа дасягнуць новага пагаднення з Афінамі.

У аўторак пройдзе экстраны саміт краін еўразоны, на якім прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас, як чакаецца, падасць новыя прапановы выхаду краіны з пазыковага крызісу.

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер таксама выказаўся катэгарычна супраць выхаду Грэцыі з зоны еўра і ЕЗ, адзначыўшы, што гэтага трэба пазбегнуць любой цаной.

У нядзелю грэцкія выбаршчыкі адхілілі ўмовы міжнародных крэдытораў на рэферэндуме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках