4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Механіка «Беларуськалія» вінавацяць у карупцыйным злачынстве

6
Механіка «Беларуськалія» вінавацяць у карупцыйным злачынстве

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта скончанае папярэдняе следства паводле крымінальнай справы ў дачыненні да 42-гадовага механіка ААТ «Беларуськалій».

Пра гэта паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўправы СК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Крымінальная справа была распачатая ў выніку праверачных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі аддзялення ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Салігорскага РАУС.

Механік, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, вымагаў у падначаленага працаўніка грашовую ўзнагароду ў суме 1,5 тысяч даляраў ЗША за неўжыванне належных захадаў за дапушчанае апошнім спазненне на працу.

Падазраваны быў затрыманы ў сваім аўтамабілі ў Салігорску ў момант атрымання часткі хабару ў суме 1,2 даляраў ЗША.

Атрыманыя падчас расследавання довады з'явіліся падставай для выстаўлення затрыманаму абвінавачвання. Ягоныя дзеянні кваліфікаваныя следствам як атрыманне хабару, падбухторванне да дачы хабару, замах на махлярства і службовы падлог. У дачыненні да службовай асобы «Беларуськалія» прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Следствам накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага прыкладна на 500 мільёнаў рублёў, у тым ліку два аўтамабілі і грашовыя сродкі.

Следствам накіраванае прадстаўленне на адрас кіраўніцтва ААТ «Беларуськалій» аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню гэтага злачынства. Для недапушчэння аналагічных выпадкаў надалей паказана давесці да ведама работнікаў прадпрыемства патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства, а таксама ўзмацніць кантроль за падборам і расстаноўкай кадраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках