4 траўня 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Балгарыі ўпершыню за 12 гадоў прыбыў ва Украіну

Балгарыя падтрымлівае права народа Украіны вызначаць сваю будучыню, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Балгарыі Расэн Плеўнеліеў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, піша "Карэспандэнт".

З ягоных слоў, Украіна і Балгарыя супольна на сусветнай арэне абараняюць вяршэнства права і права кожнай нацыі на самавызначэнне.

"Кожны народ павінен сам вызначаць сваю будучыню, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт. Балгарыя падтрымлівае гэта права народа Украіны", - падкрэсліў Плеўнеліеў. Ён таксама адзначыў, што "Крым - гэта Украіна".

Учора міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і ягоны балгарскі калега Даніэль Мітаў падчас рабочай паездкі ў Адэскую вобласць абмеркавалі пытанні рамонту трасы Адэса - Рэні і дамовіліся аб супольным будаўніцтве пераправы праз Дунай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках