3 траўня 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі гарэў Моладзевы тэатр

У Гомелі гарэў Моладзевы тэатр

Каля поўдня ў цэнтры Гомеля ўспыхнуў Моладзевы тэатр.

У ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя сем аўтамабіляў МНС, у тым ліку чатыры аўтацыстэрны і лесвіца. Людзі, якія знаходзіліся ў будынку, пакінулі яго самастойна. На месцы працуюць ратавальнікі, піша realt.onliner.by.

Паводле інфармацыі абласной управы МНС, да моманту прыбыцця выратавальнікаў адкрытым агнём гарэлі дэкарацыі, памяшканні былі запоўненыя дымам. Звонку знаходзіліся дзесяць супрацоўнікаў тэатра, якія паспелі выбегчы, заўважыўшы пажар.

На гэты момант агонь ліквідаваны, пацярпелых няма.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне ў адным з сафітаў на сцэне. Ад яго загарэліся дэкарацыі. Гэтая версія правяраецца. Маштаб пашкоджанняў і шкода ўдакладняюцца.

Праз некалькі гадзін тут павінен быў адбыцца спектакль «Любіш - не любіш».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках