24 красавiка 2024, Серада, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІЧУ ў Смалявічах: агіднае харчаванне, вядро замест прыбіральні, брудны матрац

14
ІЧУ ў Смалявічах: агіднае харчаванне, вядро замест прыбіральні, брудны матрац
Леанід Кулакоў

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Смалявічаў.

Леанід Кулакоў падрыхтаваў скаргу на імя пракурора Менскай вобласці. З ягоных слоў, пракуратура горада Смалявічы выгароджвае кіраўніцтва РУУС. Пра гэта актывіст распавёў charter97.org.

«Камеры знаходзяцца ў падвальным памяшканні. Умовы ўтрымання – звыш жахлівыя, добра хоць, што стаўленне персаналу ІЧУ асабіста да мяне было выдатнае», - распавядае ён.

Леанід Кулакоў таксама сцвярджае, што пры паступленні ў ІЧУ ніякага медыцынскага агляду не праводзілася, а са сродкаў асабістай гігіены выдалі толькі кавалак гаспадарчага мыла.

«У камеры, дзе я ўтрымліваўся, адсутнічалі прадугледжаныя законам абсталяванне і інвентар: бачок з пітной вадой, тумбачка для захоўвання туалетных прыладаў, сеткавы радыёпрымач, вентыляцыя, тэлевізар, настольныя гульні. Ложак быў металічны, выраблены з чатырох палос, якія не дазваляюць нармальна ляжаць на ім і паўнавартасна адпачываць: матрац быў тонкі і неахайны», - распавёў ён.

Актывіст скардзіцца на недахоп свежага паветра і святла, на непрыемны пах і холад у камеры.

«Санвузел у камеры адсутнічаў, замест яго стаяла вядро, што не дазваляла спраўляць натуральныя патрэбы ва ўмовах прыстойнасці. Яго дазвалялі выносіць адзін раз на 12 гадзін», - піша ён.

Актывіст уважае гэтыя і іншыя факты парушэннямі правілаў умоў утрымання арыштаваных і чакае ўжывання адэкватных захадаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках