4 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі NATO пачалі вучэнні ў Чорным моры

Караблі NATO пачалі вучэнні ў Чорным моры
ФОТА: MC.NATO.INT

Караблі першай сталай вайскова-марской групы NATO (SNMG1) і другой сталай мінна-тральнай групы NATO (SNMCMG2) прыбылі ў Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на сайт аб'яднанага камандавання ВМС NATO.

Караблі прыплылі для правядзення вучэнняў Breeze-2015 з караблямі ВМС Балгарыі, Румыніі, ЗША, Грэцыі і Турцыі.

Марскія вучэнні будуць праводзіцца на базе сцэнару аперацыі крызіснага рэагавання, якая накіравана на ўзмацненне спалучальнасці паміж прыймовай краінай, запрошанымі краінамі і NATO.

«Вучэнні таксама прадэманструюць падтрымку чарнаморскіх краін з боку NATO», - адзначаецца ў паведамленні.

У вучэннях возьмуць удзел 23 караблі і турэцкая субмарына. Таксама плануецца ўдзел гелікаптэраў і самалётаў ВПС Балгарыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках