АБСЕ: Вугаль з акупаванага Данбаса вывозяць на грузавіках з беларускімі нумарамі
18- 8.07.2015, 8:35
- 21,352
За тыдзень зафіксавана 38 выпадкаў вывазу вугалю на грузавіках з беларускімі нумарамі.
Назіральная місія Арганізацыі АБСЕ, якая базуецца на расейскіх памежных пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» у Растоўскай вобласці, заяўляе, што прадаўжае фіксаваць факты вывазу вугалю з Данбаса ў Расею. Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы місіі за перыяд з 1 да 7 ліпеня, піша «Корреспондент».
«Цягам справаздачнага тыдня, Назіральная місія прадаўжае заўважаць – вялікую колькасць грузавікоў, якія перасякаюць мяжу ў абодвух напрамках і перавозку самазваламі вугалю з Луганскай вобласці ў Расейскую Федэрацыю праз памежны пункт пропуску «Гукава», - гаворыцца ў справаздачы.
Акрамя вялікай колькасці грузавікоў, зарэгістраваных у Луганскай вобласці назіральнікі АБСЕ таксама адзначаюць грузавікі, зарэгістраваныя ў РФ і Беларусі, якія таксама перасякаюць мяжу.
Разам з тым, сказана, што за апошні тыдзень колькасць грузавікоў з Беларусі зменшылася з 48 да 38 у параўнанні з папярэднім тыднем.
Таксама, місія фіксуе бензавозы, якія перасякаюць мяжу ў абодвух напрамках, колькасць якіх за апошні тыдзень паменшылася з 37 да 26 у параўнанні з папярэднім тыднем. Гэтыя грузавікі ў асноўным мелі на цыстэрнах надпісы на рускай мове «Прапан» і «Вогненебяспечна».
Раней, назіральнікі місіі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, якія знаходзяцца ў памежных пунктах «Данецк» і «Гукава», зафіксавалі вываз вугалю з Луганскай вобласці ў Расею праз памежны пункт «Гукава». Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы, апублікаванай на сайце АБСЕ 10 чэрвеня.