29 красавiка 2024, панядзелак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дай Дарогу!» І Akute выступяць на фэсце пад Менскам

«Дай Дарогу!» І Akute выступяць на фэсце пад Менскам

Сезон летніх фестываляў прадаўжаецца - за 5 кіламетраў ад кальцавой у загараднай сядзібе «Камарова» адбудзецца оўпэн-эйр Rock'n'Rave 2015.

Арганізатары абяцаюць шэсць танпляцаў, на якіх да раніцы будуць гуляць рок-гурты і дыджэі, а жадаючыя схавацца ад спякоты змогуць назіраць за тым, што адбываецца з басейна, піша onliner.by.

- Мы вырашылі зрабіць мерапрыемства з мноствам танпляцаў, выканаўцаў, музыкай на любы густ і вялікай тусоўкай, - распавядае Павел Някрасаў. - Фестываль, які будзе сёлета, робім «па-даросламу»: мы дадалі маркет, фуд-корт, прыцягнулі дызайнераў і зрабілі дзённую частка, каб наведаць фестываль маглі не толькі начныя тусоўшчыкі, але і іх сем'і: каб у нас быў ня толькі «трэш і ўгар», але і нейкая культурная праграма перад пачаткам «трэшу і ўгару».

Праграма Rock'n'Rave 2015 пачнецца з акустычных выступаў і лёгкага року і з надыходам вечара будзе «цяжэць». На фэсце выступяць «Дай Дарогу!», Akute і іншыя беларускія рок-гурты. А пасля 20:00 на фестывалі запрацуюць «электронныя» танцполы.

- Усе гурты, заяўленыя на жывой сцэне, ёсць у маім плэй-лісце, - распавядае Някрасаў. - Яны робяць класную музыку. Сярод іх ёсць малавядомыя калектывы, напрыклад Fyodorovitch. Але яны ўжо паспелі і ў Піцеры «засвяціцца» з канцэртамі, і кліпы класныя зняць. Я заўсёды падтрымліваю такія каманды.

На фестывалі будзе працаваць маркет «оpen шафа», фуд-корт, скаладром, пляцоўка з гульнямі і квэстамі, восем пейнтбольны пляцовак і нават басейн. Квіток на мерапрыемства каштуе ад 165 да 200 тысяч рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках