29 красавiка 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трапіўшы пад санкцыі Кабзон просіць Пуціна дапамагчы з лячэннем на Захадзе

96
Трапіўшы пад санкцыі Кабзон просіць Пуціна дапамагчы з лячэннем на Захадзе

Народны артыст СССР Іосіф Кабзон паведаміў, што ў выпадку патрэбы праходжання курса лячэння за мяжой ён звернецца да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Калі б еўрапейскія санкцыі тычыліся аднаго Кабзона, я б звярнуўся ў Еўрапейскі суд, на прыклад Валерыі, калі ёй быў забаронены ўезд у Юрмалу. Але, паколькі санкцыі закранулі не адзін дзесятак нашых грамадзян, трэба праяўляць салідарнасць. Мы ўсе ведаем, што з санкцыямі змагацца бескарысна. Калі мне паводле стану здароўя будзе прапанавана зрабіць аперацыю ў краіне, якая санкцыі наклала, думаю, што звярнуся да прэзідэнта, ён дапаможа мне», - паведаміў Кабзон.

Артыст выказаў шкадаванне, што ў яго няма магчымасці паехаць у Гішпанію да ўнукаў. Але спявак удакладніў таксама, што нічога страшнага не адбываецца.

«Сочы адкрытыя, Кіславодск, Мінеральныя Воды, Байкал. У Геленджыку я буду ўзначальваць журы. Можна паехаць у Турцыю. Еўропа адпачне без нас, мы без яе. Я не адчуваю ніякай трагедыі», - сказаў спявак.

У лютым ЕЗ пашырыў санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася на Украіне. Кабзона ўключылі ў спіс санкцый ЕЗ праз Украіну. Сёння ён не мае права ўехаць у краіны ЕЗ. Актывы спевака ў Еўразвязе замарожаныя.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках